:

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб (далей — Закон) зварот у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Румыніі можа быць ажыццёўлен ў пісьмовай, электроннай ці вуснай форме.

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове (артыкул 12 Закона).

 

Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Румыніі па наступным адрасе:
011411 Bucureşti, str.Tuberozelor nr.6, Sector 1

 

Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты romania@mfa.gov.by або праз запаўненне формы ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце Пасольства.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзяне), і юрыдычных асоб Пасольствам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.

У адпаведнасці з Законам электронны зварот — гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт (артыкул 1 Закона).

Электронныя звароты, якія паступілі ў Пасольства, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона, і павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 альбо абзацамі другім-пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.

Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Заяўнік мае права адазваць свой зварот/ электронны зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам накіравання адпаведнай пісьмовай заявы/ заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны зварот (артыкулы 16 і 25 Закона).

Адказ (паведамленне) на электронны зварот накіроўваецца на адрас электроннай пошты заяўніка, указаны ў электронным звароце.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).

У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу паступаюць ад розных заяўнікаў і носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніцтва Пасольства або асобы, упаўнаважанай падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Пасольства ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам (артыкул 25 Закона).

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў Пасольства, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней 1 месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі (артыкул 17 Закона).

Пры парушэнні патрабаванняў, указаных у частках першай і другой пункта 2 артыкула 25 Закона, электроннае зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона, калi:

  • адсутнічае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • адсутнічае назва і (або) адрас арганізацыі альбо пасада асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • адсутнічае поўная назвы юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • адсутнічае сутнасць звароту;
  • змяшчае тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зварот з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі МЗС;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях

Адказ Пасольства на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў арганізацыю вышэйшай ступені — Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Адказ Пасольства на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў арганізацыю вышэйшай ступені могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Адказ на скаргу ў арганізацыю вышэйшай ступені можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі было прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай арганізацыі вышэйшай ступені.

Разгляд арганізацыяй вышэйшай ступені скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам для разгляду зваротаў.

Форма электроннага звароту грамадзян

Форма электроннага звароту юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці