:

Аб рабочым візіце ў рэгіён Бакэў і г.Баташань

09.06.2021 г.

Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч ў перыяд з 7 па 8 чэрвеня 2021 года здзейсніў рабочую паездку ў размешчаны на паўночным усходзе Румыніі рэгіён Бакэў, а таксама наведаў г.Баташань ў румынскім павеце Малдова.

Рэгіён Бакэу валодае развітой прамысловасцю, займаючы пятае месца па аб'ёму вытворчасці тавараў сярод паветаў Румыніі. Асноўнымі галінамі з'яўляюцца нафтавая, машынабудаўнічая, авіяцыйная, металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, харчовая прамысловасць і здабыча вугалю. У г.Анешць дадзенага павета нарадзілася самая знакамітая спартсменка Румыніі Надзя Каменечы.

У ходзе паездкі Пасол А.Грынкевіч правёў сустрэчы з кіраўніцтвам муніцыпалітэтаў румынскіх гарадоў, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці рэгіёна. На сустрэчах прадметна абмеркаваны канкрэтныя пытанні наладжвання і далейшага развіцця супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь з акцэнтам на прасоўванне экспарту ў Беларусь, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, адносін у сферы сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, будаўніцтва, культуры і турызму.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці