:

Аб удзеле Пасла А.Грынкевіча ў міжнароднай канферэнцыі

25.06.2021 г.

Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч па запрашэнні Прэзідэнта Саюза двухбаковых гандлёвых палат Румыніі Н.М. Владоіу 24 чэрвеня 2021 г. прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Сучасныя выклікі міжнароднага публічнага права», якая адбылася ў Бухарэсце.

У рамках мерапрыемства Пасол А.Грынкевіч правёў сустрэчы з Прэзідэнтам Саюза двухбаковых гандлёвых палат Румыніі Н.М. Владоіу, Першым віцэ-прэзідэнтам Саюза юрыстаў Румыніі О.Предеску, Прэзідэнтам Міжнароднага арбітражнага суда пры Гандлёва-прамысловай палаце Румыніі С.Дыякону, прафесарам універсітэта «Трансільванія» К.Мурзэй, іншымі ўдзельнікамі канферэнцыі. Падчас сустрэчы адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па асобных аспектах сучаснага міжнароднага парадку і развіцця двухбаковага беларуска-румынскага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці