:

Аь візцет Пасла А.Грынкевіча ў рэгіён Бакэу

18.05.2021 г.

Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч па запрашэнні Прэзідэнта Еўрапейскай Федэрацыі двухбаковых гандлёвых палат М.О. Стэнікэ ў перыяд з 15 па 17 траўня 2021 года здзейсніў рабочую паездку ў размешчаны на паўночным усходзе Румыніі рэгіён Бакэу.

Рэгіён Бакэу валодае развітой прамысловасцю, займаючы пятае месца па аб'ёму вытворчасці тавараў сярод паветаў Румыніі. Асноўнымі галінамі з'яўляюцца нафтавая, машынабудаўнічая, авіяцыйная, металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, харчовая прамысловасць і здабыча вугалю. У г.Онешть дадзенага павета нарадзілася самая знакамітая спартсменка Румыніі Надзя Камэнечы.

Пад час паездкі Пасол А.Грынкевіч наведаў гарады Бакэу, Анешць, Дэрмэнешць, Мойтэшць, Тыргу-Вокна. Правёў сустрэчы з мэрамі гарадоў Дэрмэнешты, Мойтешць, Тыргу-Вокна, віцэ-мэрам горада Слэнік-Малдова, наведаў шэраг буйных кампаній рэгіёну ў сферы будаўніцтва, інфраструктуры, сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, турызму. На сустрэчах прадметна абмеркаваны канкрэтныя пытанні наладжвання і далейшага развіцця супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь з акцэнтам на прасоўванне беларускага экспарту, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, ўсталяванне пабрацімскіх сувязяў, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, культуры і турызму. А.Грынкевіч прыняў удзел у бізнэс-форуме з кіраўнікамі румынскіх кампаній у сферах дрэваапрацоўкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, будаўнічых канструкцый, сельскай гаспадаркі, медыцыны, турызму. Правёў прэзентацыі прамысловага, інвестыцыйнага, сельскагаспадарчага, навукова-тэхнічнага, тэхналагічнага, лагістычнага, турыстычнага, медыцынскага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, прадставіў канкрэтныя прапановы беларускіх зацікаўленых па развіцці беларуска-румынскага супрацоўніцтва ў розных сферах. Бізнэс-форум атрымаў асвятленне ў рэгіянальных і мясцовых СМІ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці