:

Двухбаковыя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй ў палітычнай сферы

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй ўсталяваны 14 лютага 1992 года.

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Бухарэсце адкрыта ў 1994 годзе, у 1996 годзе пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Пасля 12-гадовага перапынку ў кастрычніку 2016 года прызначаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Грынкевіч Андрэй Мiхайлавiч. У кастрычніку 2015 года даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь уручыў Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэл Мошану (Румынія прызначыла пасла пасля 19-гадовага перапынку).

У ліпені 1992 года адбыўся візіт у Беларусь Прэзідэнта Румыніі І.Іліеску, у лютым 1993 гада — Міністра замежных спраў Румыніі Т.Мелешкану. У траўні 1995 года прайшоў афіцыйны візіт у Румынію Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У верасні 1997 года ў г.Вільнюсе ў рамках міжнароднай канферэнцыі “Суіснаванне народаў і добрасуседскія адносіны — гарантыя бяспекі і стабільнасці ў Еўропе” адбылася сустрэча Кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Румыніі, падчас якой румынскай боку было перададзена запрашэнне наведаць з афіцыйным візітам Рэспубліку Беларусь. Запрашэнне не было рэалізавана.

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Румыніі прайшла таксама ў лістападзе 1999 г. у г.Стамбуле ў рамках саміту АБСЕ.

На палях міжнародных канферэнцый і падчас мерапрыемстваў, якія праходзяць па лініі розных міжнародных арганізацый, неаднаразова сустракаліся прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС дзвюх краін.

У 2008-2010 гг. ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Румыніяй характарызавалася досыць высокай дынамікай. У працягу 2011-першай паловы 2014 гг. беларуска-румынскі палітычны дыялог быў замарожаны на фоне агульнага пагаршэння адносін па лініі Беларусь-ЕС. Да канца 2014 года кантакты паміж знешнепалітычнымі ведамствамі аднавіліся.

У кастрычніку 2014 года ў г.Бухаресце адбыліся кансультацыі на ўзроўні палітычных дырэктараў МЗС. У снежні 2014 года ў г.Бухаресце і ў чэрвені 2015 года ў г.Мінску адбыліся два раунды кансультацый паміж МЗС па пытаннях інвентарызацыі дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. У красавіку 2015 ў г.Мінску прайшлі кансультацыі па тэматыцы двухбаковых адносін, узаемадзеяння Беларусі з ЕС, супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый на ўзроўні начальнікаў упраўленняў, у кастрычніку 2015 г. – кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях.

З 2015 года амаль штогод праходзяць кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Румыніі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Апошні раунд адбыўся ў г.Мінску 14 чэрвеня 2018 года.

У 2017 годзе ажыццёўлены абмен віншавальнымі пасланнямі на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, а таксама кіраўніцтва парламентаў дзвюх краін (абедзвюх палат), прымеркаванай да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі.

У ходзе рабочай сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства (г.Варшава, 11-12 красавіка 2017 года) адбылася сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Румыніі.

На Штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (г. Мінск, 22 Чэрвеня 2017 году) Румынія прыняла ўдзел на ўзроўні Дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў.

Ключавым мерапрыемствам на двухбаковым палітычным трэку апошнiх гадоў стаў афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра замежных спраў Румыніі Т.Мелешкану (9-10 лістапада 2017 года), які адбыўся праз 23 гады з моманту наведвання Беларусі кіраўніком румынскага знешнепалітычнага ведамства (у 1994 годзе на гэтай пасадзе таксама знаходзіўся Т.Мелешкану). У ходзе знаходжання ў г.Мінску з кіраўніком МЗС Румыніі правялі сустрэчы Міністр замежных спраў У.У. Макей, Прэм'ер-міністр А.У. Кабякоў, спікеры абедзвюх палат парламента.

 

 

У дзеючых скліканнях парламентаў абедзвюх краін створаны рабочыя групы па двухбаковым супрацоўніцтве. Групу супрацоўніцтва з Парламентам Румыніі ўзначальвае Петрашова В.У., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кіраўніком групы дружбы з Беларуссю ў румынскім парламенце з'яўляецца Сілва Феадор, дэпутат Палаты дэпутатаў ад нацыянальных меншасцяў, член камісіі па здароўі і сям'і, кіраўнік Абшчыны рускіх-ліпаван Румыніі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці