:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Беларуска-румынскае эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца ключавым кампанентам двухбаковых адносін.

Румынія – адзін з найбуйнейшых эканамічных партнёраў Беларусі ва Усходняй Еўропе. Да нядаўняга часу аб'ём двухбаковага гандлю складаў дзясяткі мільёнаў долараў ЗША, а ў некаторыя гады перавышаў 100 мільёнаў долараў. 

Гандаль у асноўным грунтаваўся на пастаўках вырабаў машынабудавальнай і хімічнай прамысловасцей, сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі. Беларусь традыцыйна экспартавала ў Румынію мінеральныя ўгнаенні, прадукцыю машынабудавання і драўняныя вырабы, а ў сваю чаргу купляла машыны, абсталяванне, лекі і харчовыя прадукты.

Бакі распрацавалі пакет асноўных міжурадавых эканамічных пагадненняў (аб эканамічным супрацоўніцтве, аб садзейнічанні і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы і капітал).

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Румыніі аб эканамічным супрацоўніцтве, якое ўступіла ў сілу ў 2009 годзе, прадугледжвае дзейнасць Беларуска-Румынскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве на ўзроўні намеснікаў міністраў.

У апошнія гады эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі характарызавалася пераходам ад стабільных эканамічных сувязяў да значнага скарачэння гандлёвых і дзелавых кантактаў у выніку ўвядзення ЕС абмежавальных мер, якія парушаюць міжнароднае права, і практыкі іх шырокай інтэрпрэтацыі, а таксама існуючых бар'ераў у сферы лагістыкі і цяжкасцей з разлікамі.

Разам з тым, у выпадку змянення ў лепшы бок знешніх умоў, краіны маюць неабходны патэнцыял для аднаўлення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці