Пасол Рэспублікі Беларусь
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі
ГРЫНКЕВІЧ Андрэй Міхайлавіч
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1960 гады ў Берліне, Германія.
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут у 1982 годзе, ў 1996 годзе Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт.
Аўтар чатырох вынаходак, больш за 10 навуковых друкаваных прац.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол.
Валодае беларускай, рускай, англійскай мовамі.
Жанаты, мае двух дачок.
1982 – 1990 | Працаваў на розных пасадах у Мінскім радыётэхнічным інстытуце |
1990 – 1994 | Займаў розныя пасады на Беларускім оптыка-механічным аб'яднанні (БелОМА) |
1994 – 1995 | Намеснік начальніка аддзела знешнеэканамічных сувязяў Навукова-даследчага інстытута эканомікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь |
1995 – 1997 | Трэці сакратар, другі сакратар Дэпартамента знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
1997 – 1999 | Начальнік аддзела ЕС і Савета Еўропы Упраўлення рэгіянальнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
1999 – 2001 | Начальнік Упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2002 – 2004 | Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2004 – 2012 | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя (па сумяшчальніцтве — у Каралеўстве Данія і Каралеўстве Нарвегія) |
2012 – 2016 | Начальнік Упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
лістапад 2016 | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі |